Home

Advertisement

Проста і ад душы...

  • Nov. 11th, 2007 at 8:15 PM
родненькі
Дарэчы, сёння у нашага факультэта сапраўдны мініЮбілей – 5 год. Гэта ўсё ж ткі не проста так. Для мяне ФЯП – гэта не проста факультэт наргасу і нават не стан душы. Для мяне гэта сама душа. ФЯП, як і душа, жыве сваім асобным жыццём, вельмі рэдка слухае розум (“рэктарат”), знаходзіцца проста ў сэрцы ўніверсітэта, але настолькі непрыкметны з першага погляду, што некаторыя, як і ў грамадстве, лічаць яго непатрэбным, лішнім і т.д. ФЯП-душа нараджаецца адным рашэннем, расце і набірае спакваля сваю моц. Характар гэтай душы даволі незразумелы і, ў нейкім сэнсе, нават пужае сваёй непрадказальнасцю. Мне падаецца, што ўся спарава ў тым, што настрой тут вызначае далёка не адзін чалавек і нават не группа ці курс, настрой вызначае жаданне. А яго як нідзе шмат. Яны розныя, іх не трэба скіроўваць – ім трэба проста дапамагаць.
І яшчэ, ФЯП – гэта душа наргасу, таму што менавіта дзякуючы яму, універсітэт не проста існуе, а спрабуе жыць і быць непадобным да іншых.
Са святам, родны ФЯП!!!!!
змагар
Ідэальная знешнасць, а душа? - Не ведаю. Больш 200 км. плюс 5 гадоў. Ці вартае яно таго?

Прэзідэнты і фрэнды

  • Jul. 6th, 2007 at 12:57 PM
змагар
1. н _ ша – Дж. Вашыгтон. Першы, лепшы, надзейны.
2. рэт кінг – Т. Джэферсан. Інфарматар, рэфарматар, працаўнік.
3. рэшка – Мэдзісан. Варты таго, каб у ягоны гонар назвалі сад, раён, вуліцу.
4. карыбут – Манро. “Беларусь для беларусаў”
5. край ін хэвн – Д. К. Адамс. 1825-1829.
6. мяккі тыгр – Джэксан. Увасабленне амерыканскай і свядомай беларускай мары.
7. смілка - У. Гарысан. Здаецца, добры чалавек, аднак год і ўсё.
8. аніта – З. Тэйлар. Крыху натўны чалавек.
9. лацінскі квартал – А. Лінкальн. Проста вялікі чалавек. Паспявае ўсё.
10. дзея – Кліўленд. Ён здолеў прабіцца, калі ўсё было супраць яго.
11. вінгальт – Т. Рузвельт. “Палітыка вялікай дубінкі”
12. чорны цюльпан – Тафт. Проста дзіўны чалавек.
13. вальярына – В. Вільсан. 14 радкоў, якія змяняюць светаўспрыманне.
14. адам глобус – Ф.Д. Рузвельт. Здольны выпраўляць памылкі, нават глабальныя.
15. спадар беларус – Дж. Кеннэдзі. Апошні рамантык.
16. білайк – Ніксан. Здольны спыніць вайну.Але Уотэргейт…Асцярожна.
17. марушка – Форд. Чытаў, бачыў, але хто не ведаю.
18. ту фантазія – Картэр. Трымаўся.
19. міхалевіч – Р. Рэйган. Не стрымаўся і панеслася.
20. экалогус – Б. Клінтан. Сапраўдны дэмакрат. Ва ўсім.
21. драпежнік – Маккінлі і Х. Клінтан. Добра, што трэці. На яе працуе прозвішча.
22. ваван - ? Спадзяюся, што наступны.(не негр і не жанчына, хаця б Р. Джуліані:))

"Когда я банковал..."

  • Jun. 13th, 2007 at 11:01 AM
Набор

Сёння фактычна цэлую ноч квасілі са спадаром, які з'яўляецца фанатам шансону, ну, і слухалі суадносна шансон жа. Нармалёвыя людзі, цікавыя суразмоўцы. Паважаю за прынцып і за сваю філасофію. 

Луцкевіч-латыш

  • Jun. 1st, 2007 at 1:04 PM
змагар

Віншуем з пройдзеным тэстам!!! Вы мне вельмі нагадваеце на братоў Луцкевічаў

Вы вельмі падобныя на сьведамую моладзь пачатку мінулага стагодзьдзя: альтруістычную, адданую Радзіме, гатовую на ўсё. Вы ў душы інтэлігент, таму нясіце сьвету сваю творчасьць, а не матэматычныя формулы! Ідзіце альбо ў палітыку, альбо ў культуру. Дарога ўжо пракладзеная Луцкевічамі!!!:)))

Поздравляем!!! Вы - настоящий Латыш!

Сам виноват!

Насычаны вечар

  • May. 25th, 2007 at 10:32 AM
Набор
Абсалютна згодны са шматлікімі станоўчымі водгукамі наконт учорашняга "Фольк Фэсту".  Падзея тая яшчэ. Цудоўныя музыкі, прыемная атмасфера(так менавіта тая, якая панавала сярод гледачоў, а не ў залі), і тая самая "шалёная энергетыка"(як зазначыў мой сябра з юрфаку). Былі, канешне ж, і рэчы, якія перашкаджалі, адна нават забаўлялі. Прыемна, калі да цябе падыходзіць адзін з таварышаў(свой чалавек), які працуе ў СДНД і кажа. што хлопцы прасілі, каб не было ніякіх сцягоў ды улётак, а ты яму адазваеш, што Беларусь та жыве і ён згаджаецца і адыходзіць. Я, канешне, ня ўпэўнены, аднак мне падалося, што гэтым фэсце сабраліся менавіта тыя людзі, якія стваралі Беларусі 14-ае месца. Тут жа і зноў негатыў. Адчуваеш нейкую спірытуальную блізкасць, аднак кантакту няма. Групкамі, групкамі і разышліся. Да таго здзіўляла абсалютная няветлівасць некаторых дзяўчат(адваротны бок манеты (не арол)). Не, ну можна не заўважыць, аднак 10 разоў і сустрэўшыся позіркамі. Ну, можа я чаго не разумею.   
Насычаны вечар. Шапік, 1,45, тратуар, направа і вось ён. Ага, канал. Блін, зноўку пілі. Літаральна пара новых персанажаў і пакацілася. Фантазіі, палітыка, дзяўчаты, Мілан... І тут кучкі-згуртаванні. Папракайце мяне і называйце камуністам, а я іх(кучкі) ненавіжу. Прыйшлі разам дык і адпачываць трэба разам.

P.S.Прабачце усе, пры кім я ўчора мацюгаўся ды лаяўся. Нешта зашмат. Бывае, проста зноўку зачапіла(47). А чаго было равець, усім жа пофіг. І самаму ж таксама.

Вада

  • May. 23rd, 2007 at 2:06 PM
Гол

Ніхто не чакаў, а яна ёсць. 

Трэба пашыраць жыццёвую прастору.

http://antwrp.gsfc.nasa.gov/apod/image/0504/WaterOnMars2_gcc.jpg

Самадослед

  • May. 20th, 2007 at 12:58 PM
волаты
Адзін разумны чалавек, дарэчы расеец, параіў мне паразважаць над галоўным пытаннем. Ну, магчыма яно і не такое ўжо і глабальнае, аднак вызначыцца са сваёй палітычнай ды нацыянальнай арыентацыяй абсалютна неабходна. Я лічу, што тут паўстае наступная бінарная апазіцыя : нацыяналіст - не нацыяналіст(а далей па сэнсу). Параўнаем:
А - + нацыяналізму; Б - + ненацыяналізму 
1. Моўны фактар.
    а.  Ну, так, я ўжо год і тры месяцы спрабую размаўляць выключна па-беларуску, нават лацінку вывучаў.
    б.  Герой, блін. Правільна адзначаеш : "спрабую". Мноства памылак, незразумелая сумесь тарашкевіцы( калі гэта можна так назваць), наркамаўкі, русізмаў і рускіх лаянак. Ну калі такі герой, чаму ж  ты не размаўляеш па-беларуску на парах англійскай мове, іспанскай, а інфарматыка - туды ж . Твае артыкулы на беларускай мове без рэдактуры нідзе не надрукуюць. А за правілы сесці лянота. Так што думай, "беларус".
2. Свядомасць
    а. Так, баліць душа за мову, культуру, гісторыю. Спрабуеш нешта рабіць ( ну хаця б прымушаць альбо заахвочваць людзей размаўляць па-беларуску са мной( о, нават значак такі ёсьць)).
    б. Душа яму баліць. А так і будзеш сядзець ў фіфу рубацца ды напівацца да бл...ты. Значак ён начапіў  - каб людзі ўсміхаліся і казалі "О, малайчына". Свядомасць у яго беларуская  - хм.. А чаго ж ты разважаеш па-расейску(у думках, прыкладна 80%), на парах па замежнай мове першым у цябе вырываецца пераклад на рускай мове. Ну, так, перакладчык і што? І самае галоўнае: нацыянальнасць вызначаецца па маці, а гэта значыць, што ты, скаціна, расеец.
3. Барацьба
   а. Я хажу на мітынгі, падтрымліваю некаторыя акцыі. 
   б. Ходзіць ён. Куды? У туалет ды на канал(хаця больш правільна наадварот). "Беларус", вы та на мітынг чатыры гады знаходжання ў Мінску схадзілі ўсяго два разы і тое ў сакавіку 2006. Хадзіў там хваляваўся, каб толькі не забралі. Згода, баяўся не за сабе, а за маці ды бабулю. Але ж с...ў - факт.
4. Сімволіка
   а. Мне падабаецца спалучэнне чырвонага і белага колераў. Я выступаю за сваю нацыянальную сімволіку. Ну да, калісьці вучыў гісторыю і трохі ведаў яе.( ага, а першым не быў  - ідізі спаць)
   б. Колеры яму падабаюцца і што? Ты павесіш сцяг у сябе ў пакоі? Ды не  - страшна. Ты будзеш насіць майку з "Пагоняй"? Ага. Уявім (паржаць) : стаў прэзідэнтам. Ты што валевым рашэннем зменіш сімволіку - не, будзеш "народ" слухаць, рэферэндум праводзіць.
5. Палітыка ды эканоміка. 
   а. У мяне ёсьць уласны план змены базісу ды надбудовы.
   б. Гэй, хлопец. Ты ж сам сабе прызнаваўся, што галоўным пытаннем для цябе з'яўляецца пытанне мовы ды культуры. Пайшоў за тымі, хто лічыць сабе нацыяналістамі(ну, так, вітаюцца нават, як нацысты ды фашысты - ну, ну сцяг у рукі) і ўжо краіну ён будзе змяняць. Ды і што ты разумееш у эканоміцы? Менавіта ў дэталях ?

Ну, вось, якая цудоўная карціна атрымліваеццца. Сам заўсёды імкнуўся быць сапраўдным ды іншым ставіў прыпоны, калі яны не былі такімі, спрабаваў перавыхаваць. 
Ну хто ж ты? Правільна - calaviek(нават тут памыліўся)-фікцыя. Малайчына, выдатна навучыўся пускаць пыл у вочы. Ну, зрабі ты ўжо што-небудзь сапраўднае ў гэтым жыцці, а то пасля, пасля.


P.S. Пісаў на наркамаўцы, бо яе хаця б у школе вывучаў. 

Паказваем карты

  • May. 11th, 2007 at 12:57 AM
чалавек
1. Імя: Антон
2. Як ты любіш, каб цябе называлі?  -  Антось, часам Шкан(але гэта толькі для Тапінамбуру), Антошка, Гад, Скаціна( толькі з вялікай літары)
3. Як ты ня любіш, каб цябе называлі? - Шкан-батан ды Антон Алегавіч
4. Якімі вачыма ты глядзіш на сьвет? - няўпэўненымі, аднак з надзеяй
5. Ты верыш у сяброўства між хлопцам і дзяўчынай? - Ні ў якім разе
6. А ў цябе ёсьць лепшы сябра супрацьлеглага полу? - Адна дзяўчына. Да і то яна мне падабаецца. Бл..
7. Апошняе глупства, якое ты зьдзейсьніў? - пачаў чарговы эксперымент.
8. Пра што ты думаеш апошнім часам? - пра транснацыяналізацыю :)
9. Якое пытаньне ты часта сабе задаеш? - А ты здольны?
10. Дзе табе найлепш думаць? - Дома, на канапе.
11. Ты верыш у каханне? - апошнім часам сумневаюся, што яно існуе. Але, як дзіця, веру ў легенду пра андрагінаў. Будзем шукаць.
12. А ў рамантыку? - безумоўна, бо яна робіць нас сентэментальнымі, а гэта вельмі добра.
13. Назаві шэсьць чалавек, якія мусяць адказваць на гэтае апытаньне ў сябе ў ЖЧ:  Няхай, хто пажадае той і адказвае. З цікавасьцю пачытаю.

Куды мы

  • Apr. 21st, 2007 at 12:36 PM
змагар

      Учора на семінары па сацыялогіі пачалася, ну я б не назваў гэта спрэчкай, аднак даволі сур'ёзная размова ды абмеркаваньне наконт узроўню свабоды ды волі, якую здольны атрымаць кожны чалавек у сучасным грамадстве. Пытаньне даволі складанае, тым больш, калі крыніцай для яго стала тэорыя знакамітага Зігі. Так, вядомыя Ід, эга ды суперэга. Цікавая сітуацыя, выкладчыца пачала супярэчыць сваім жа думкам, якія былі выказаны ёю ў падручніку. Праблема складалася з таго, наколькі дамінуючым ды нарастаючым становіцца Суперэга, наколькі свабодны сучасны чалавек ад грамадства, яго нормаў ды законаў. Спадарыня выкладчыца зазначала, што чалавецтва становіцца ўсё больш вольным. Аргументы: мы можам цалавацца на вуліцы, ва ўніверсітэце, дзе заўгодна. Абсалютна нязгодны. 
      Глядзім... Тыя самыя сацыяльныя нормы, магчыма, новыя ў некаторым сэньсе, пераўтварыліся ў фармальнасьць. Нехта скажа: "значыцца, насамрэч мы вольныя, аднак фармалізм нас закабаляе". Дык вось і праблема. Знакаміты савецкі фармалізм. Ён вядомы менавіта як сродак кантролю дзеяньняў. Кантралюем дзеяньні- кантралюем суб'ектыўныя падзеі ці прадстаўляем іх, яе нам падабаецаа ды прыемна. Некалькі пакаленьняў - кантроль думак. Час - і наша сьвядомасьць становіцца выдатнай сыравінай для маніпуляцый. Штучная свабода - шлях да моцнай улады. Моцная ўлада - кантроль эканомікі. Плюралістычная надбудова на таталітарным базісе - міф, а далей: усеагульны этатызм, штучны эгалітарызм. Вось ён камунізм. Яго сутнасьць ды правалы. Ідэалогія ўсеагульнай дасканласьці ды стабільнасьці. Роўнае, "смушнае" разьвіцьцё - духоўная стагнацыя. Яна ёсьць прычына крэатыўнага крызісу. Да таго дадазім адсутнасьць творчай меньшасьці. Большасьць кантралюе сутнасьць улады. Згодна Д. А. Тойнбі: крызіс ды калапс цывілізацыі. Згодна П. Сарокіну: крызіс, бо ВКС не зьмяняюцца, бо адсутнічаюць усялякія падставы для яе зьмены(ні войн, ні рэвалюцый -СТАБІЛЬНАСЬЦЬ).Адна ВКС- адна парадзігма жыцьця, адна карціна сьвету. Дадазім сюды яшчэ інфармацыйны кантроль. Дзе свабода? - Зьнікае. Гітлер, Франка, Салазар, Муссаліні, Танака - проста дзеці...
P.S. Дзякуй Інтэрнэту. Ён сродак ды хвароба цывілізацыі. У добры шлях homo sociologicus. 

Забракавалі

  • Apr. 14th, 2007 at 1:59 PM
змагар

Тое, што трэба

Не народ для ўрада, а ўрад для народа

К. Каліноўскі

       Безумоўна, цяжка не пагадзіцца з классікам ды змагаром за незалежнасьць нашай роднай Беларусі. Электарат мае права і павінен мець пэўны кантакт з уладамі. Менавіта з гэтай нагоды і была аргнізаваная сустрэча студэнтаў факультэту моўнай падрыхтоўкі з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Давыдзька Генадзем Браніслававічам, якая адбылася 3.04.2007 году.Адразу ж трэба адзначыць, што чакалі студэнты дадзеную сустрэчу з нястрымнай неўтаймаванасцю. Згодны, пытанняў у сучаснага студэнцтва нашмат больш, чым адказаў на іх, таму зразумела, што магчымасць атрымаць тыя самыя дасьведчаныя адказы выклікала сапраўдны ажыятаж сярод свядомага ды актыўнага студэнцтва. 

       Напачатку сустрэчы студэнтам быў прапанаваны расповяд пра будынак Дому Ураду, пасля чаго адбыўся паказ невялікай кінастужкі, якая расказала студэнтам пра функцыянаванне Нацыянальнага Сходу. Трэба адзначыць, што той невялікі ролік быў зроблены спецыяльна да юбілею парламенту Беларусі,  які адзначаўся парламентарыямі ў лістападзе 2006 году. Але ж нарэшце прыйшоў час для непасрэдна сустрэчы. Трэба адзначыць, што спіс пытанняў быў падрыхтаваны загадзя, дзякуючы чаму давялося пазбегнуць нейкай пачатковай няўтульнасці ды сціпласці. Першае ж пытанне датычылася праблем жыцця моладзі, моладзевай паліткі ў краіне. Адказ на яго быў дастаткова дасканалым, што дазволіла працягнуць ды развіць дадзеную тэму, бо зразумела ж,  ведаць пра тое, што датычыцца цябе напрамую заўсёды больш ціквава. На жаль было адзначана,  што большасць моладзевых праграм плануецца ў межах і пад патранажам БРСМ. Зразумела ж пытанні студэнцтва датычыліся і праблем платнай адукацыі. Яны складаюцца, як вядома,  з бясконцых павышэнняў той самай аплаты. Былі таксама закрануты пытанні выдзялення пакояў у інтэрнатах для студэнтаў, што навучаюцца на платнай аснове. Даволі дзіўным і бессэнсоўным выглядала пытанне-прапанова з філіі Маскоўскага сацыяльнага ўніверсітэту, якое зазначала, што неабходна выдзяляць месцы ў інтэрнатах у першую чаргу платнікам. Зразумелай была незадаволенасць студэнтаў-бюджэтнікаў. Гэта факт і такое жыццё, што пераможцы ў конкурсе павінны атрымліваць узнагароду, а так, які ў гэтым сэнс? Таксама падчас сустрэчы закраналіся пытанні культурнага развіцця сучаснай Беларусі, сучаснага стану і перспектыў беларускай мовы ды ўласнай кальтуры. Напрыклад, студэнтамі была высунутая прапанова аб адкрыцці Нацыянальнага ўніверсітэту, дзе б усе дысцыпліны выкладаліся па-беларуску. На жаль, адказ быў адмоўным. Цікавымі для доследу асобы былі пытанні, якія патрабавалі ад спадара Давыдзькі шчырых асабістых адказаў. І тое атрымалася даволі нядрэнна. Пад канец сустрэчы студэнты настолькім завяліся, што стрымаць хвалю пытанняў было даволі складана. Аднак дэпутаты, як вядома, людзі са сваімі дзяржаўнымі клопатамі, таму зразумела ж час быў абмежаваны.

       Дарэчы, увогуле сустрэча атрымалася даволі такі жвавай ды цікавай. Адказы былі насамрэч дасведчанымі, дзякуючы чаму студэнты, у сваёй большасці былі задаволеныя сустрэчай, атрымаўшы неабходную інфармацыю для роздуму ды дзеянняў. 

Не вырыце, няхай...

  • Apr. 10th, 2007 at 10:43 AM
чалавек

Поздравляем!!! Вы - лиса
Вы хитры.Мало кто сможет вас обмануть.
Пройти тест

З.Ы. А так на першы погляд і не скажаш. А мне ніхто не верыць, што гэта досьлед. Няхай, мне прасьцей...

Дакаціўся.

  • Apr. 6th, 2007 at 12:49 PM
Набор
Зрабіў сёньня тэсьцік: "Доживёте ли вы до 70?" Адказ быў, дарэчы, прадказальным. Мне сказалі альбо напісалі, што максімум 64. Задумаўся наконт таго, каб зьмяніць лад жыцьця. Хаця пасьля паразважаў ды прыйшоў да высновы, што маладосьць - гэта той узрост, калі трэба страчваць здароўе, але фарміраваць душу ды розум. Парадокс, скажа нехта.
А я адкажу, што лепш выпіць, чым тупа загнацца, хаця гэта не выйсьце. Думаю, трэба яшчэ крыху пакапацца ў сабе. Можа, хто падкажа? 

Apr. 5th, 2007

  • 11:41 AM
змагар

УУУхххх... Блін, суперскі дзень. Мусіць, самы шчасьлівы за апошнія некалькі месяцаў.  Нехта з вас падумае, што ён, мусіць, знайшоў кагосьці. Абсалютна, не. Проста заўсёды адчуваю спірытуальны альбо душэўны ўздым пасьля наведваньня свайго Родненькага. Не, гэта не чалавек. Гэта самае лепшае месца ў сьвеце, хто там быў мяне зразумее. Так, так – гэта  Ліцэй. Зноўку наведаў яго, але не проста так, а каб сустрэцца са сваімі сябрамі. Яны самае галоўнае, што даў мне мой Ліцэй (так, мой, бо ён, як гаворыцца, інсайд мі, у маім сэрцы). Зноўку пафасна, але гэтак і трэба. Сяброўства ўсё ж вышэй за навучаньне(зноўку выходны сярод тыдню). Камунікацыя, піва, тэніс, ліцэйская курылка, сталоўка  - усё, як год і дзесяць месяцаў таму. Чарговы чэмпіянат па паяданьні кашы, на колькасьць. (не ўдзельнічаў). Гарбата, прыемныя абразы, атмасьфера той самай сапраўднасьці, аб якой я мару ўжо другі. Універсітэцкая ассяродзьзе ў сваёй большасьці штучнае, зносіны паміж людзьмі тым больш. Шкада, таму і душыць тая самая настальгія. Там(у Ліцэй) умелі працаваць так, што кожны мог бы пазайздросьціць, а адпачывалі мы яшчэ лепш, і нават без аніякага алькаголю. Сумленьне чыстае, свядомасьць празрыстая – думкі сьветлыя.

Вяртайцеся ў свой лепш асяродак, камунікуйце з сапраўднымі, будзьйце сапраўднымі, хаця я веру, што большасьць з вас такая. Дзякуй, што хаця б праз нэт. Яшчэ раз, вялізны дзякуй Кірылу С., Дзянісу Ж., Лёху М., Жу-жу, Юрасю М., Швейку, Максу В. Асобнае дзякуй Пальчыку Г.В. за нашае шчасьлівае дзяцінства.

З.Ы. Я люблю цябе Ліцэй. 

Блін...

  • Mar. 30th, 2007 at 10:11 PM
Набор

Так. Мусіць, дакаціўся. Сяжу ды п'ю ў адзіноце ды слухаю Крамбамбулю. 
Хаця, мусіць, так і ёсьць - вучуся жыць ў адзіноце. Спытаеце, хаця наўрадці, навошта?. Магчыма гэта часам карысна.

Зноў не зразумеў.

  • Mar. 27th, 2007 at 12:30 AM
Набор

Я зноў пішу, ведаючы, што адказу ня будзе. Аднак выказацца маю пэўны намер. Я зусім не разумею пэўнай сітуацыі. Ты - просты хлопец, які мае нейкія пачуцьці, хаця зусім не нейкія, а дасканала акрэсьленыя ў межах сваёй сьвядомасьці. Знаёмая сітуацыя. Праз пэўны час ( добра,што ў кагосьці ён па-простаму бывае) табе кажуць "Давай застанемся простымі сябрамі.". Добра, нехта памыляўся, часам так, што і абодва. Усё забыліся на пачуцьці. "Прошла любовь - завялі памідоры". Ну, добра. Але дзе яны? Так, так тыя самыя сяброўскія адносіны. Няўжо іх не было да гэтага, няўжо тое была простая фікцыя. Ну навошта тады іх прапааноўваць ці па-простаму заклікаць працягнуць. Мілыя дзяўчаты, давайце голасна і проста казаць "Бывай", а не прамаўляць тое, у што вы не вярыце. Навошта гэты падман? 
Я ведаю сам, што ў гэтай сітуацыі заўсёды вінаватыя абодва. Яны сустракаюцца вачыма, але там пустэча, бязглуздзіцца, простая сьмешка. Яны больш не вітаюцца, нават позіркамі. Яны больш ня пойдуць піць піва ў кампаніі, але калі і прапануюць то не яму ў вочы, а сябрам. Галоўнае, каб ён не ведаў. А то раптам пойдзе? І зноў гэты позірк? Фее...
P.S. Я не пакрыўджаны, проста цяжка трымаць у сабе пэўныя думкі. Уголас сказаць не магу, мусіць, страшна.     

Ненавіжу сябе

  • Mar. 24th, 2007 at 1:54 AM
змагар
      Складаны дзень. Шмат чаго зразумеў, але ж шмат у чым не разабраўся.  З раніцы ў чарговы раз пасварыўся са сваім сапакаёўнікам. Таму мне цяпер забаронена сядзець за кампом. Але ж усё роўна сяджу падпольна. А халера з ім, усё роўна іншы застучыць. Як яны мяне дасталі. Ня ведаю як можна існаваць у бязмежнай прасторы штучнасьці ды нядальнабачнасьці. Адзінае добра, што прыйшла вясна. Хаця чаму добра? Для каго? Інстынкты абуджаюцца, але ж не задавальняюцца. У чарговы раз разважаючы з адным Таварышам прыйшоў да высновы , што ўсе бабы ... Магчыма, за гэта мяне ніхто і ня любіць. Аднак, вы б ведалі, як абрыдла чуць гэтую фразу "Давай останемся просто друзьямі" ці "Я не хачу псаваць сяброўскія адносіны. Балюча, агідна, ненавіжу...(цяпер стопудова на камент ніхто не адкажа, няхай). дакладна
    Іншая праблема паўстае ў адносінах з тымі, каго лічыш сваімі сябрамі. Страшна, але,здаецца, што мяне яны такім  не лічаць. Я павінен лётаць за імі як нейкі сабака, прасіць узяць з сабою, пачакаць, сказаць, растлумачыць. А ў адказ толькі "Сьпі". Яны ніколі, акрамя як па п'яні і тое раз, не сказалі "добра сябра, канешне дапамагу". Брыдка адчуваць, што ты камусьці перашкаджаеш. Здаецца, усяму сусьвету. Шкада сябе і іншых. Мяне не разумеюць, а я не хачу зьмяняцца. 
P.S. Вялікі дзякуй Дзянісу Ж. і Каці Ш., якія, здаецца мяне пакуль што разумеюць ды падтрымліваюць.

Mar. 15th, 2007

  • 4:52 PM
змагар
Ваша координата по оси тоталитаризм-анархия: 0...плюс1
Вы выступаете за порядок. Слишком много свободы – это анархия, а анархия – это хаос.
Чэсна сказаць хацелася б пабыць тыранам, аднак псіхалогія ды падсьвядомасьць злосная рэч. Часам лібералізм не дазваляе быць вольным, бо кожны з нас ведае, што свабода аднаго пачынаецца там, дзе сканчваецца іншага. Кожны мае права выбіраць, але ці кожны мае права быць абраным лёсам, народам, краінай.

Mar. 4th, 2007

  • 5:37 PM
змагар
Pryvitańnie, šanoŭny Žyvy časopis! Pryvitańnie ǔsim jaho ǔdzielnikam!
Nasamreč, čuǔ i čytaŭ pra vas šmat. Moviačy “česna”, ja nie zjalajusia fanatam ci chacia b amataram takich srodkaŭ kamunikacyi. Alie kali inšaha sposabu ŭzajemadziejańnia z sapraŭdy śviadomymi ludźmi niama(kaniešnie akramia žyvoj razmovy na ploščy) možna pasprabavać I tak. Chacielasia b, kanišnie, paznajomicca. Pačnu z siabie. Jak vy zrazumieli z majho Niku ja I sapraŭdy kryhu dziŭny, a mahčyma, jak ličyć bolšasć maich siabrou, dobra dziŭny. Svaich pašpartnych dadzienych, prabačce, pakidać nie budu, bo čuu pra časopis jašče niešta. Ja viedaju, što siarod vas jość i maje dobryja znajomyja, jość siabry, jość kahańnie. Pra siabie taksama haču dadać, što maimi asnoŭnymi intaresami jość futbol (ci sport u ahulie), bielaruskaja kultura I historyja, psichalohija, ci, pa prostamu, dasledziny ludziej. Škada, što chtości hetaha nie razumieje, tamu mianie, miakka havoračy I ličuć “dziǔnym”(prabačcie za skarhu). Ale slova bylo, jość i budzie adzinym srodkam maich daśledzinaŭ. Mahčyma chtości mianie i padtrymaje.
Гэтай iсьцiне веру дауно,
I яна для мяне, як замова:
У людзей ёсьць багацьце адно –
Чалавечае, добрае слова.
 
Слова злое заусёды было
Для варожасьцi першаасновай
Сьвет скрозь цемру дзiкунства вяло
Да сьвятла толькi добрае слова.
 
Каб праменьчык жыцьця не патух
Душы весьнiм дажджом аб’яднала,
Чалавека абуджаны дух
На такiя вышынi уздымала
 
Горы золата и серабра –
Ад бяды ненадзейная схова.
I прыходзiць такая пара,
Што захочацца добрага слова.
(С. Законьнiкау)
Paezijaj cikauliusia, adnak sam nie pišu, machčyma, nie los. Pra siabie dadam, što nie lublu “prafiesaraŭ”(heta asabistaje),mažoraŭ dy nie “ sapraŭdnych“. „Sapraŭdnaha“ čalavieka bačna adrazu, bo jon zviartaje na siabie ŭvahu peŭnaj svabodaj, charactaram i ŭnutranaj pryhažościu. Dziakuj za ŭvahu, spadziajusia znajści surazmoŭcaŭ, a , machčyma, i siabroŭ, siarod vas. Hasta la vista.

Oct. 14th, 2003

  • 1:03 AM
змагар
Дарэчы, так.
Пятая цыгарэта запар. А да гэтага 10,5 месяцаў - аніводнай цягі.
Песні пра каханне, думкі пра каханне, дзеянні- анцікаханне.
Навакольнаму асяродзю патрэбны сэкс,сэкс,і яшчэ раз сэкс... Калі мы ўжо раздавім тое жывёльнае ў сабе?!!??!?!?! Я не супраць, а нават ЗА, але навошта толькі так.
Нехта зазначае, што тое смешна, сядзець і проста глядзець ў вочы(хахаха).
Пляшка піва Аліварыя з бакала Пауланер - і ты філосаф.
Сутнасць беларуская, а абалонка замежная. Так і са мной апошнія пару месяцаў.
Я дзякую людзям за фразы ў мой адрас: "Ты пі..діш - больше чем весішь(91 кг. - даведка аўтара)"(задумацца можна колькі ж я трынжу, бл..)
Я пачынаю разумець,што адмоўная рэпутацыя - гэта таксама рэпутацыя. І ніфіга не смешна тое.


праз два тыдні сустрэча "Рамантыкаў" і я, магчыма, зноўку пабачу яе. Навошта? - Сам не ведаю. Я не ў форме. заля зачыненая, піва п'ецца, думкі шастаюць далёка.

P.S. Зноўку гружу кагось сваім "апсэтам"(трываць не магу замежныя словы). Прабачце за гэтую "чарнуху". Прасіў жа набыць мне майку "Скаціна".
Курыць....